Мезін стаў найлепшым брамнікам тыдня чэмпіянату КХЛ

Такія высновы зрабіла камісія па вызначэнні найлепшых хакеістаў Чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Як паведамляе "Спорт Беларусь", на мінулым тыдні Мезін правёў тры сустрэчы на выездзе, і ва ўсіх яго каманда атрымала перамогі. Галкіпер мінчукоў прапускаў у сярэднім па 2 галы за матч і адбіў 91,7% кідкоў.

Найлепшым абаронцам прызнаны Віталь Анікеенка ("Лакаматыў"). На яго рахунку у трох матчах адзін гол і тры галявыя перадачы пры паказчыку карыснасці "+3".

Найлепшым нападнікам прызнаны Дзяніс Платонаў ("Металург" Магнітагорск). У трох матчах форвард забіў шэсць галоў пры паказчыку карыснасці "+5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі