Microsoft адключыла загрузку Windows 10 і 11 для жыхароў Беларусі і Расіі
Яшчэ 4 сакавіка Microsoft абвясціла аб прыпыненні продажаў тавараў і паслуг у Расіі і Беларусі з-за вайны ва Украіне
Амерыканская кампанія Microsoft адключыла карыстальнікам з Беларусі і Расіі магчымасць спампаваць са свайго афіцыйнага сайта аперацыйныя сістэмы Windows 10 і Windows 11, а таксама некаторыя іншыя прадукты.
Як заўважыла выданне Office Life, пры спробе спампаваць з Беларусі сродак стварэння выяў дыска з Windows 10 і Windows 11 карыстальнік бачыць памылку 404.
Яшчэ 4 сакавіка Microsoft аб'явіла аб прыпыненні продажаў тавараў і паслуг у Расіі і Беларусі з-за вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.