МіГ-29, які разбіўся пад Ганцавічамі, быў застрахаваны

Самалёт МіГ-29, які 23 верасня зваліўся ля вёскі Радзялавічы Ганцавіцкага раёна, быў застрахаваны. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык: "Самалёт быў застрахаваны. Дзе – гэта інфармацыя канфідэнцыяльная, мы не маем права называць страхоўшчыка".

Нагадаем, МіГ-29 быў прыпісаны да 61-й знішчальнай авіябазы ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны, якая размяшчаецца ў Баранавічах. Знішчальнік Су-27, які разбіўся падчас авіяшоў у Радаме год таму і быў прыпісаны да той жа авіябазы, быў застрахаваны Міністэрствам абароны ў кампаніі “Прамтрансінвест”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі