Мігальскі: Беларуская апазіцыя не настолькі падзеленая, як кажа нехта

121017_eurafokus.mp3

17 кастрычніка ў Брусэлі з ініцыятывы еўрадэпутата Марэка Мігальскага, прайшоў “Беларускі круглы стол”. На яго былі запрошаныя 12 беларускіх апазіцыянераў з розных рухаў і арганізацый. Мэта – абмеркаваць палітычную сітуацыю ў Беларусі, а таксама стасункі краіны з ЕС.

“Была цікавая дыскусія, на якой мы змаглі абмяняцца меркаваннямі, у тым ліку, у пытанні перспектыў: як могуць развівацца стасункі ЕС і Беларусі? А скончылася яна падпісаннем апазіцыянерамі брусэльскай дэкларацыі, якая заклікае ЕС пашырыць дзеянні ў справе дэмакратызацыі Беларусі”. – распавядае Еўрарадыё еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

Іншы еўрадэпутат, літовец Вітаўтас Лансбергіс закрануў тэму выбараў, сказаўшы, што ў Беларусі ў прынцыпе нельга ўжываць гэтае паняцце. А тым больш казаць пра перамогу ці паразу ў выбарах, бо іх ў краіне папросту няма.

Не пакінулі без увагі і пытанне санкцый супраць афіцыйнага Мінска.

“Большасць беларускай дэлегацыі, зразумела, выказвалася за санкцыі, за неабходнасць узмацнення санкцый. А чыноўнікі ЕС стараюцца паводзіць сябе карэктна, стараюцца слухаць і самі выказваюцца паменей. Чаканняў паляпшэння няма, але ёсць кансенсус, што трэба патрабваць вызвалення палітзняволеных”, – кажа Еўрарадыё палітык Алесь Міхалевіч.

Пагаджаецца з ім і былы палітзняволены Аляксандр Атрошчанкаў, які таксама прысутнічаў на Круглым стале.

Аляксандр Атрошчанкаў: “Вядома, шмат хто з еўрапейскіх палітыкаў любіць хавацца за словамі, што гэта вельмі цяжка, што ЕС – гэта вялікая бюракратычная машына, палітыку складана змяніць”.

Застаецца толькі верыць у такіх людзей, як Марэк Мігальскі, якія займаюцца Беларуссю і ратуюць жыцці палітвязняў, дадае Аляксандр Атрошчанкаў. У сваю чаргу сам еўрадэпутат таксама дазваляе сабе зрабіць камплімент у бок беларускай апазіцыі.

Марэк Мігальскі: “Беларуская апазіцыя насуперак таму, што кажуць некаторыя, у цэлым не настолькі падзеленая. І ўпэўненая ў тым, што дарога на Захад, у бок ЕС ёсць адзінай і найлепшай дарогай для Беларусі”.

Варта дадаць, што акрамя Міхалевіча і Атрошчанкава Брусэльскую дэкларацыю падпісалі Зміцер БандарэнкаСяргей Каваленка,Юрась ГубарэвічАлесь МіхалевічАлег НовікаўСяргей Вазняк,Аляксандр Атрошчанкаў (на даручэнне Станіслава Шушкевіча) і іншыя.

Фота: naszemiasto.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі