Міхаіл Грабоўскі закінуў першую шайбу ў новым сезоне НХЛ

Першую шайбу ў новым сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі закінуў беларускі нападаючы Міхаіл Грабоўскі. Праўда, ягоны "Таронта" прайграў на выездзе "Вашынгтону" — 4:6. "Наша ніва" адзначае, што да 36-й хвіліны "Таронта" прайгравала з лікам 1:6, але здолела скараціць разрыў у ліку. Беларускі форвард закінуў шайбу на 46-й хвіліне, а потым яшчэ асіставаў Хагману.

Цяпер у Міхаіла Грабоўскага на рахунку тры балы — 1 кастрычніка ў матчы супраць "Манрэаля", прайграным у овертайме (3:4), у яго таксама быў асістэнцкі бал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі