Міхаіл Хадаркоўскі атрымаў від на жыхарства ў Швейцарыі

Пра гэта 30 сакавіка паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на Федэральнае ўпраўленне ў справах міграцыі.
Як заявілі ва ўстанове, бізнесмен абраў кантон Санкт-Гален, бо там ужо пражываюць ягоная жонка і дзеці. Прадстаўнік упраўлення таксама выказаў меркаванне, што Міхаіл Хадаркоўскі выбраў гэты кантон для пражывання праз “спрыяльны рэжым падаткаабкладання”.



Пра тое, што бізнесмен папрасіў від на жыхарства, стала вядома ў сярэдзіне сакавіка.



Хадаркоўскі паляцеў у Еўропу адразу пасля вызвалення, у Швейцарыі ён знаходзіцца ўжо некалькі месяцаў. У пачатку студзеня яму выдалі шэнгенскую візу тэрмінам на тры месяцы, якая дазволіла яму пераехаць у Швейцарыю з Берліна. Прадпрымальнік заявіў, што не плануе вяртацца ў Расію, пакуль яму не гарантуюць магчымасць выехаць за мяжу.



Бізнесмен быў вызвалены з расійскай калоніі 20 снежня 2013 года пасля падпісання Уладзімірам Пуціным указа аб яго памілаванні. Хадаркоўскі правёў у зняволенні 10 гадоў. Суд прызнаў яго вінаватым паводле двух крымінальных спраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі