Міхаіл Мясніковіч на 5 дзён паляціць у Кітай
Афіцыйны візіт беларускага прэм'ер-міністра прызначаны на 19-24 студзеня.
Як чакаецца, Міхаіл Мясніковіч правядзе перамовы з прэм'ерам Дзяржсавета КНР Лі Кэцянам, сустрэнецца з старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, сакратаром парткама правінцыі Хэйлунцзян Ван Сянькуем. Запланаваныя і кантакты прэм'ера Беларусі з дзелавымі коламі Кітая, ён наведае сумесныя прадпрыемствы ў Харбіне.
У рамках візіту Міхаіла Мясніковіча ў Кітай пройдзе прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцяў Беларусі, а таксама Кітайска-беларускага індустрыйнага парку, паведамляе interfax.by.
Кітайцы зацікавіліся Гродзенскай вобласцю, там будзе чарговы індустрыяльны парк
Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы гаварыў па-в'етнамску (відэа)
Фота — bymedia.net