Міхаілу Воўчаку прад'явілі крымінальнае абвінавачванне
Былога адваката, які цягам паўгода абараняў следчага Генпракуратуры Святлану Байкову, абвінавачваюць у разгалошванні следчых дадзеных.
Як паведаміў Naviny.by сам Міхаіл Воўчак, на працягу больш як двух месяцаў ён знаходзіўся ў статусе падазраванага. Абвінавачванне яму выставілі за два тыдні да заканчэння тэрміна папярэдняга следства, які завяршаецца 10 красавіка.
Нагадаем, крымінальная справа ў адносінах да 70-гадовага юрыста была распачатая 10 снежня 2010 года пракуратурай Мінска па ч.1 арт. 407 КК (разгалошванне дадзеных папярэдняга следства) па выніках праверкі, праведзенай Генпракуратурай па заяве КДБ.