Міхал Анемпадыстаў стварыў новы знак "Басовішча-2008"

У сёлетняга фестывалю Басовішча, які пройдзе 18-19 ліпеня ў Польшчы, з'явіўся новы знак. Як і мінулым разам, яго распрацаваў вядомы дызайнер, мастак і паэт Міхал Анемпадыстаў.

Васьмёрка, пакладзеная гарызантальна ў матэматыцы гэта знак бясконцасці. Таму Міхал вырашыў скарыстацца гэтай ідэяй, дадаўшы да яе ідэю руху музычнага. У выніку, па словах мастака, атрымалася асацыятыўная прывязка да фестывальнага руху і сэнсавая да нумару года.


"Сёлета год заканчваецца лічбай 8, і гэта выдатная нагода, каб выкарыстаць такую прыгожую лічбу па форме і па дынаміцы".

Міхал Анемпадыстаў працаваў над некалькімі варыянтамі знака, але ўсе яны былі прывязаныя да васьмёркі, бо "васьмёрка" - лічба найбольш насычаная сімволікай з усіх астатніх лічбаў, таму вельмі зручная ў эксплуатацыі.

Фота: www.generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі