Міхайлічэнка стаў галоўным трэнерам зборнай Украіны па футболе
Аляксей Міхайлічэнка заняў пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Украіны па футболе. Яго папярэднік Алег Блахін сышоў пасля яе няўдалага выступлення ў адборачных гульнях Еўра-2008. Нагадаю, менавіта з украінцамі зборная Беларусі выступіць у адной адборачнай групе чэмпіянату свету-2010.
44-гадовы спецыяліст доўгі час працаваў у кіеўскім “Дынама”. З 1997-га па 2002 год ён быў памочнікам яго галоўнага трэнера Валерыя Лабаноўскага, а пасля яго смерці ачольваў каманду.
З 2004 года Міхайлічэнка трэніраваў маладзёжную зборную Украіны, з якой прабіўся ў фінал чэмпіянапту Еўропы-2006.
Прессбол