Мікалай Аўтуховіч: Маё вызваленне – гэта палітыка, будуць выпускаць усіх
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч сёння выйшаў на волю з мінскай калоніі. Пра гэта паведамляе “Беларускі партызан”. Аўтуховіч вельмі здзіўлены сваім вызваленнем. “Думаю, гэта палітыка, будуць выпускаць усіх”, - кажа ён.
Нагадаем, 7 ліпеня 2006 года Аўтуховіча зняволілі на тры з паловай гады, абвінаваціўшы ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Цяпер, паводле новага судовага рашэння, будуць канфіскаваныя 13 таксовак, кватэра і два склады.
Аўтуховічу і яго жонцы, аднак, пакінулі дом. Ва ўжо былога зняволенага засталася таксама аўтабаза, палова таксовак і адзін асобны будынак, зазначае “Наша ніва”.