Мікалай Аўтуховіч з 16 ліпеня спыняе галадоўку

Неўзабаве ён звернецца з адкрытым лістом да грамадскасці
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч з 16 ліпеня спыняе галадоўку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў яго адвакат Павел Сапелка, які ў сераду бачыўся з затрыманым.

Сапелка:
“Улічваючы кепскі стан здароўя, было прынята рашэнне спыніць галадоўку і з заўтрашняга дня пачаць выхад з яе”.

Па словах адваката, неўзабаве Мікалай Аўтуховіч сам звернецца да грамадскасці з адкрытым лістом.

Сапелка: “Пазней Мікалай пастараецца напісаць каму-небудзь ліст для публікацыі з апісаннем усіх тых прычын, якія падштурхнулі яго да спынення галадоўкі. Пакуль каментаваць зарана”.

Нагадаем, на сёння Мікалай Аўтуховіч галадае ўжо 91 дзень. Ён патрабуе неадкладна перадаць яго справу ў суд альбо вызваліць пад падпіску аб нявыездзе. За гэты час Аўтуховіч згубіў 35 кілаграмаў вагі.

Фота - nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі