Мікалай Аўтуховіч за тыдзень набраў 3 кілаграмы
Мікалай Аўтуховіч за апошні тыдзень набраў тры кілаграмы. Пра гэта Радыё "Свабода" распавяла лекарка мінскага следчага ізалятара №1 Ала Міхеева. Нагадаем, што затрыманы ваўкавыскі прадпрымальнік два тыдні таму выйшаў з 90-дзённай галадоўкі. Па словах лекаркі, ён пачуваецца ўсё лепш, пачаў ужо есці турэмныя кашы. Неўзабаве будзе вырашацца пытанне, ці можна пераводзіць Аўтуховіча ў агульную камеру.