Мікалай Азараў: Заўтра мы адправім дэлегацыі ў Брусэль і Маскву

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў. Па яго словах, якія перадае liga.net, у Брусэлі працягнуцца перамовы, якія дадуць магчымасць падпісаць дамову пра еўрапейскую інтэграцыю на выгадных для Украіны ўмовах.



Адначасова ў Маскву адправіцца іншая дэлегацыя. Па словах кіраўніка ўраду, гэта выклікана тым, што Украіна імкнецца ўмацаваць стратэгічнае партнёрства і жадае аднавіць гандлёва-эканамічныя сувязі з Расійскай Федэрацыяй.



Раней прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што неўзабаве Украіна правядзе перамовы з прадстаўнікамі Еўрасаюза пра ўмовы падпісання дамовы пра асацыяцыю. Ён паведаміў, што правёў тэлефонную гутарку з прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Баррозу. Падчас размовы была дасягнута дамоўленасць пра візіт украінскай працоўнай групы ў Брусэль.



Фота — ukraineinfo.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі