Мікалай Ладуцька — новы мэр Мінску
Мікалай Ладуцька прызначаны старшынём Мінскага гарвыканкаму, паведамляе БелаПАН. Ад 10 чэрвеня 2009 году ён выконваў абавязкі старшыні — першага намесніка старшыні Мінгарвыканкаму. На пасадзе кіраўніка гарадской адміністрацыі спадар Ладуцька змяніў Міхаіла Паўлава, які 6 чэрвеня 2010 году памёр пасля цяжкай хваробы. Мікалай Ладуцька нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску. У 1981 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 2007 годзе — Акадэмію пры прэзідэнце. Працаваў майстрам будаўнічага ўпраўлення, зрабіў пэўную кар’еру ў камсамольскай арганізацыі. Ад 1990 году вярнуўся да працы ў будаўніцтве. Быў начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзелу будаўнічага ўпраўлення №256.
У 1997-2003 годзе працаваў у МАПІД і займаў там пасады начальніка розных аддзелаў. У 2003 годзе стаў дырэктарам прадпрыемства “УКБ Мінгарвыканкаму”. У 2006-2007 годзе ён кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёну сталіцы. У 2007-2009 гадах — намеснік старшыні Мінгарвыканкаму.