Мікалай Лазавік: прагаласавалі ўжо 53% выбаршчыкаў
Амаль 53% выбаршчыкаў прагаласавалі на 14 гадзінаў на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. У датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 29,3%, а за шэсць гадзінаў у дзень асноўнага галасавання — 23,4%. Як паведамляе БелаПАН, па-ранейшаму найбольш актыўна галасуюць жыхары Віцебскай вобласці, дзе на выбарчыя ўчасткі ўжо наведалі 62,9% унесеных у спісы выбаршчыкаў. Найменш актыўна галасуюць мінчукі — 40,1%.