Мікалая Аўтуховіча асудзілі на 5 гадоў і 2 месяцы

У Вярхоўным судзе 6 траўня абвесцілі прысуд Мікалаю Аўтуховічу, Уладзіміру Асіпенку, Аляксандру Ларыну і Міхаілу Казлову. У судзе зачытвалі не выніковую частку, а прысуд цалкам. Таму працэдура зацягнулася на некалькі гадзінаў.  Суд зняў абвінавачанні ў падрыхтоўцы тэракту на віцэ-міністра Камянко і экс-губернатара Саўчанку, а таксама ў падпале дому былога начальніка ваўкавыскай міліцыі Кацубы. Пакінулі толькі абвінавачанне ў незаконным захоўванні зброі.

У выніку Мікалаю Аўтуховічу прысудзілі 5 гадоў 2 месяцы зняволення. Аляксандра Ларына і Ўладзіміра Асіпенку прысудзілі да 3 гадоў зняволення кожнага. Экс-міліцыянт Міхаіл Казлоў правядзе за кратамі 2 гады.


Фота: ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі