Мікалая Аўтуховіча могуць адправіць у калонію ў Івацэвічах
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў юрыст і праваабаронца Алег Воўчак. Пра Івацэвіцкую калонію стала вядома з афіцыйнага адказу на ліст маці Аўтуховіча, якая прасіла прызначыць сыну адбываць пакаранне ў Ваўкавыску, дзе яна жыве.
Па словах Воўчака, у любы час Аўтуховіч можа быць пераведзены ў Івацэвічы. Пакуль жа ён знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску, таксама як і асуджаны разам з ім Уладзімір Асіпенка.
Праваабаронца мяркуе, што затрымка з адпраўкай Аўтуховіча і Асіпенкі на месца адбыцця пакарання можа быць звязаная з магчымым ужываннем да іх амністыі.