Мікола Купава пусціць свае карціны на дабрачыннасць
Сустаршыня Аргкамітэту па святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае продаж некаторых сваіх твораў. Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. Каштарыс выдаткаў быў прыкладна такі: выраб Грунвальдскіх харугваў — 600 умоўных адзінак, паездка на Грунвальдскае поле — 1000 умоўных адзінак, стварэнне банераў-плакатаў — 60 умоўных адзінак.
Сярод выстаўленых на продаж карцін акварэль "Вільня. Замак", а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых беларускіх дзеячаў, выкананыя ў тэхніцы лінарыт.
Сярод выстаўленых на продаж карцін акварэль "Вільня. Замак", а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых беларускіх дзеячаў, выкананыя ў тэхніцы лінарыт.