Мікола Статкевіч заявіў пра свой намер балатавацца на пасаду прэзідэнта

На пасаду прэзідэнта мае намер балатавацца Мікола Статкевіч, лідэр аргкамітэта па стварэнню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Пра гэта ён заявіў па выніках паседжання бюро партыі, паведамляе БелаПАН.

Паводле Статкевіча, прынятае рашэнне зарэгістраваць ініцыятыўную групу і ён перакананы, што яна збярэ патрэбныя 100 тысяч подпісаў. У той жа час палітык абяцае працягнуць кансультацыі "з мэтай вызначэння адзінага кандыдата да моманту рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты".

Нагадаем, рэгістрацыя ініцыятыўных груп працягнецца да 24 верасня ўключна. На сённяшні дзень дакументы ў ЦВК падаў толькі Віктар Цярэшчанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі