Мікрааўтобус з беларускімі грамадзянамі перавярнуўся ў Маскве
Мікрааўтобус з беларусамі перавярнуўся на паўночынм усходзе Масквы ў суботу раніцай, параненыя сем чалавек, паведамілі ў праваахоўных органах расійскай сталіцы. А 5.20 каля дома №15 на Сушчаўскім вале мікрааўтобус наехаў на перашкоду, пасля чаго перакуліўся. У выніку сем чалавек параненыя, ім аказваецца медыцынская дапамога. Паводле папярэдняй інфармацыі, усё пацярпелыя — грамадзяне Беларусі. Абставіны дарожна-транспартнага здарэння даследуюцца.
Салідарнасць
Салідарнасць