Міла Ёвавіч стане вядучай Еўрабачання ў Маскве

Галівудская актрыса ўкраінскага паходжання Міла Ёвавіч можа стаць адной з вядучых музычнага конкурсу Еўрабачанне-2009 у Маскве. Аб гэтым паведамляе “Камсамольская праўда”, спасылаючыся на неназваную крыніцу ў аргкамітэце Еўрабачання.

Паводле інфармацыі крыніцы, вядучыя Еўрабачання ў Маскве ўжо вызначаныя — гэта галівудская дзіва Міла Ёвавіч і тэлевядучы Іван Ургант.

Паведамляецца, што перамовы з Мілай Ёвавіч арганізатары конкурсу вялі праз яе сяброўку актрысу  Кацярыну Рэднікаву, якая цяпер пражывае з мужам у Лос-Анджэлесе.

"Адкуль вы ведаеце, што Міла будзе весці Еўрабачанне? — адрэагавала на пытанне журналістаў Рэднікава. — Мне не хацелася б аб гэтым гаварыць. Дарэчы, я таксама планую прыехаць у гэтыя дні ў Маскву. І як раз адзначыць у красавіку мой дзень нараджэння".

У той жа час у дырэкцыі грамадскіх сувязяў Першага канала сцвярджаюць, што вядучыя
Еўрабачання яшчэ не вызначаныя і вядуцца перамовы з некалькімі кандыдатамі.

У ліку магчымых кандыдатаў назвалі Настассю Заваратнюк і Філіпа Кіркорава, Ксенію Сабчак і Андрэя Малахава, оперную дзіву Ганну Нятрэбка і Зміцера Хварастоўскага.

Фота: www.segodnya.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі