Міліцэйскае начальства здасць донарскую кроў для медустановаў краіны
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі 16 лістапада зладзіць у Мінску дабрачынную акцыю па здачы донарскай крыві “Я ўратую нечае жыццё!” У акцыі возьмуць удзел супрацоўнікі цэнтральнага апарата міністэрства і падраздзяленняў цэнтральнага падначалення. На сённяшні дзень колькасць добраахвотнікаў перавысіла 100 чалавек. Канчатковая лічба донараў будзе вядомая пасля завяршэння мерапрыемства, якое ўключае і медыцынскае абследаванне непасрэдна перад здачай крыві, паведамляе БелаПАН. Сабраную кроў перададуць ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр гематалогіі і трансфузіялогіі, а пасля яна трапіць у розныя медыцынскія ўстановы краіны.