Міліцыя абяцала не спыняць акцыю, калі не будзе беспарадкаў
Перад журналістамі выступіў прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. Ён паабяцаў, што міліцыя не будзе спыняць акцыю, калі ўдзельнікі не дапусцяць беспарадкаў. На акцыі працуе міліцэйская інфармацыйная група з двух чалавек. Заўважаныя таксама два міліцыянты з сабакамі.