Міліцыя адмаўляецца ад крымінальнай справы на кіраўніка "Мінск-навінаў"

У галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінгарвыканкаму абверглі інфармацыю пра крымінальную справу на намесніка генеральнага дырэктара агенцтва "Мінск-навіны". Пра гэта паведамляе БелаПАН. Першапачаткова інфармацыю распаўсюдзіла 11 чэрвеня Інтэрнэт-выданне "Ежедневник". Паведамлялася, у прыватнасці, што крымінальную справу на намесніка гендырэктара агенцтва Аляксандра Кабзарова ініцыявала ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па Мінску і Мінскай вобласці.

А.Кабзарову, паведамляў "Ежедневник", нібыта інкрымінуецца махлярства з прычыненнем шкоды РУП "Мінскі трактарны завод" у асабліва буйным памеры. Нібыта, у 2001 годзе А.Кабзароў разам са сваім сябрам і партнёрам шляхам ашуканства завалодаў 55 трактарамі, якія належалі МТЗ. Аперацыя і каштавала дзяржаўнаму прадпрыемству 744 тыс. долараў, сцвярджаў "Ежедневник".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі