Міліцыя: Балыкін не мае дачынення да выбуху ў Мінску

Але жартаваць над выбухам 2008 года ў Мінску не варта, лічаць у сталічнай міліцыі. Нагадаем, на выходных у кватэры юрыста Сяргея Балыкіна прайшоў ператрус. Нагодай, кажуць міліцыянты, стала заява Балыкіна на адным з інтэрнэт-форумаў, што ён мае дачыненне да выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 года.

Балыкін хацеў прыцягнуць да сябе ўвагу, вось і прыцягнуў, заявіў Еўрарадыё прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Ластоўскі: "Гэта не тая тэма, наконт якой можна так жартаваць і так свабодна выказвацца. Ён як юрыст мусіў прадугледзець наступствы. Хацеў чалавек прыцягнуць да сябе ўвагу - ён гэта зрабіў. Самапіяр!"

Ластоўскі дадаў, што калі з’яўляюцца паведамленні ў інтэрнэце наконт прастытуцыі ды наркаманіі, міліцыя так сама рэагуе на іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі