Міліцыя Брэсцкай вобласці бароніць людзей сталага веку

Міліцыя Брэсцкай вобласці сёння ладзіць дзень прафілактыкі злачынстваў супраць людзей сталага веку, паведамляе БелаПАН. Асаблівую ролю міліцыянты надаюць прафілактычнай працы з самімі пенсіянерамі, з тымі, хто жыве самотна. Ім тлумачаць, што трэба рабіць дзеля асабістай і маёмаснай бяспекі. Міліцыя таксама выяўляе асобаў, пераважна ў сельскай мясцовасці, якія займаюцца варажбой, гандлем з рукі, бадзяюцца. Іх правяраюць на прадмет прыналежнасці да здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў. Да таго ж у рэгіёне робяць комплекс захадаў для перадухілення фактаў незаконнага абарачэння алкагольнай прадукцыі. Гэта звязана з тым, што вельмі часта людзі ў нецвярозым стане нападаюць на пенсіянераў.

За сем месяцаў 2010 года ў адносінах да людзей сталага веку ў Брэсцкай вобласці здзейснілі 706 злачынстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі