Міліцыя двойчы за вечар затрымала давераных асобаў Вінцука Вячоркі
Увечары 23 красавіка мінскія міліцыянты двойчы затрымалі двух давераных асобаў Вінцука Вячоркі, якія распаўсюджвалі перадвыбарную агітпрадукцыю. Вячорка з'яўляецца кандыдатам у дэпутаты Мінгарсавета па Мірашнічэнкаўскай выбарчай акрузе №43. Спярша давераных асобаў Вячоркі затрымалі на вуліцы Мірашнічэнкі. У затрыманні ўдзельнічалі тры міліцыянты на чале з падпалкоўнікам Анатолем Дабрагостам з Савецкага РУЎС. Не прад'яўляючы ніякіх абвінавачванняў, актывістаў не адпускалі на волю амаль гадзіну", паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.
Яшчэ праз гадзіну гэтыя жа давераныя асобы былі затрыманыя супрацоўнікам Савецкага РУЎС Змітром Валынцавым.
"Калі пасля двух затрыманняў актывісты вярнуліся да інфармацыйных шчытоў, з якіх пачыналі вячэрнюю працу, маіх агітацыйных матэрыялаў там ужо не было", — зазначыў Вячорка.