Міліцыя хоча правесці ператрус у кватэры бацькоў маладафронтаўца
Баранавіцкая міліцыя працягвае шукаць актывіста баранавіцкай філіі міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" і стыпэндыята праграмы Кастуся Каліноўскага Пятра Рузава, каб прыцягнуць яго да адказнасці за нібыта ўхіленне ад вайсковай службы і падробку дакументаў. Як ўжо раней паведамляла Еўрарадыё, тыдзень таму баранавіцкая міліцыя спрабавала патрапіць у кватэру бацькоў Рузава, выключыўшы ў ёй святло. Аднак паколькі маці актывіста дзверы не адчыніла, то зрабіць гэтага міліцыянеры так і не змаглі. Праз некалькі дзён маці Рузава аднесла скаргу на дзеянні міліцыянты ў пракуратуру і даведалася там, што пракурор Баранавіцкага раёна не даваў дазволу на правядзенне ператрусу.
Працяг гэтая гісторыя атрымала 22 сакавіка. Капітан міліцыі Сяргей Махляр патэлефанаваў маці маладафронтаўца і паведаміў, што збіраецца прыйсці да яе з ператрусам. На заўвагу спадарыні Рузавай, што санкцыі ад баранавіцкага пракурора ў яго няма Махляр адказаў, што ўзяў дазвол у вайсковага пракурора. 23 сакавіка ў баранавіцкай пракуратуры маці Рузава яшчэ раз паведамілі, што дазволу на ператрус яны не давалі і што з дзеяннямі міліцыянта яны будуць разбірацца.