Міліцыя перашкодзіла маладым людзям атрымаць "карту паляка"

Міліцыянты затрымалі хлопца і дзяўчыну, якія ехалі з Баранавічаў у Брэст, каб атрымаць у польскім консульстве "карту паляка".  Затрымаўшы іх аўто пасярод трасы, міліцыянты перасадзілі хлопца ад руля ў міліцэйскую машыну, на яго месца пасадзілі свайго кіроўцу і адканваявалі затрыманых у Івацэвіцкі РАУС. Пасля міліцыянты павезлі іх у Баранавічы, аднак за 20 км ад горада аддалі дакументы, машыну і вызвалілі.

Прычын сваіх паводзінаў міліцыянты не назвалі. Як потым высветлілася, у Баранавіцкім раёне абрабавалі краму. І міліцыянты затрымалі юнака за тое, што ў яго была чырвоная майка, як у падазраванага ў рабаўніцтве. У консульства маладыя людзі ў той дзень так і не патрапілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі