Міліцыя прапаноўвае прадаваць алкаголь толькі ў спецыялізаваных крамах

Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень.

"Для таго каб спіртныя напоі былі менш даступныя, яны павінны прадавацца ў асобных крамах. Калі побач з прадуктамі стаіць спіртное, то ў некаторых людзей са слабай воляй з'яўляецца спакуса яго купіць. Мы будзем прапаноўваць, каб спіртное прадавалі толькі ў спецыялізаваных крамах ці з асобнага ўваходу. Гэта ідэя яшчэ будзе абмяркоўвацца", — сказаў ён у размове з агенцтвам БЕЛТА.
Нагадаем, дэпутаты Мінгарсавета прагаласавалі за забарону продажу алкаголю ў крамах пасля 22 гадзін і да 9.00 наступнага дня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі