Міліцыя прапануе жорстка караць за продаж алкаголю падлеткам
У Міністэрстве ўнутраных справаў лічаць, што трэба зрабіць больш жорсткім пакаранне за продаж непаўналетнім алкагольных напояў. Такое меркаванне выказаў начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Раман Мельнік. Паводле яго словаў, болей чым у палове выпадкаў за продаж спіртнога непаўналетнім да работнікаў гандлю ўжываюць “мінімальнае спагнанне”. Так, за дзевяць месяцаў сёлета каля 1,5 тысячы гандлёвых работнікаў прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за такое правапарушэнне. Апроч таго, пакаралі каля 4 тысяч грамадзянаў, якія набывалі алкаголь на просьбу падлеткаў, паведамляе БелаПАН.