Міліцыя: У Мінску становіцца менш забойцаў, але больш — махляроў
Узровень злачыннасці скарачаецца ў большасці раёнаў Мінску. У тым ліку ідзе паніжэнне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, паведамляе "Інтэрфакс". Лік зарэгістраваных злачынстваў за 6 месяцаў 2009 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года зменшыўся на 3,2% і склала 16.692 злачынствы, адзначыў намеснік пракурора Мінску Казімір Кежун. Значна скарацілася колькасць злачынстваў у раёнах, якія традыцыйна былі ў лідэрах па гэтым паказчыку: у Заводскім — на 8,1% і Маскоўскім — на 6,6%.
Як у цэлым па краіне, у Мінску змяншаецца колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Сёлета за першае паўгоддзе іх лік зменшыўся на 14,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У сталіцы за паўгоддзе зарэгістравана 28 забойстваў з замахамі (у 2008 годзе — 39), раскрывальнасць гэтых злачынстваў складае больш за 96%. Нераскрытым застаецца толькі адно з забойстваў, учыненых сёлета ў першым паўгоддзі.
Разам з тым, за 6 месяцаў 2009 года адзначаны рост махлярстваў на 16,5%.