Міліцыя ўзнагародзіла дзяўчыну, якая паведаміла пра пагрозу тэракту ў метро

Яна расказала пра гэта дзяжурнаму міліцыянеру. У выніку, удзень 26 лютага метро было спынена, людзі эвакуяваныя, тры гадзіны правяраліся ўсе станцыі, нічога падазронага знойдзена не было. Зламысніка неўзабаве затрымалі. Свае дзеянні ён патлумачыў жаданнем "пажартаваць".



Вось што распавялі Еўрарадыё ў прэс-службе мінскай міліцыі:



“У рамках святочнага вечара, прысвечанага Дню міліцыі, уручалі ўзнагароду дзяўчыне, што заўважыла СМС-паведамленне і расказала пра гэта супрацоўнікам унутраных спраў. Начальнік мінскай міліцыі сказаў словы падзякі і на вачах усіх ўручыў узнагароды”.



Варта адзначыць, што на мінулым тыдні зламысніка, 35-гадовага жыхара Мінскай вобласці, ураджэнца Караганды, адправілі на судова-псіхіятрычную экспертызу.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі