Міліцыя заклікае мінчукоў адмовіцца ад кантрабанднай піратэхнікі

Адмовіцца ад набыцця кантрабандных петардаў і феерверкаў заклікае мінчукоў і гасцей сталіцы мінская міліцыя. Як адзначае намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама палкоўнік Раман Мельнік, "піратэхніка, увезеная на тэрыторыю рэспублікі кантрабандным шляхам, небяспечная". Асаблівую ўвагу ён звярнуў на тлумачальныя гутаркі бацькоў з дзецьмі. Паводле палкоўніка Мельніка, кантрабандныя петарды, на якіх адсутнічае абарончая абалонка, могуць узрывацца нават у кішэнях дзяцей ад трэння аб тканіну.

Як паведамляе "Інтэрфакс", за апошнія тыдні ў Мінску міліцыя канфіскавала болей за 11 тысяч кантрабандных піратэхнічных вырабаў. За іх незаконны продаж прыцягнутыя да адказнасці каля 30 чалавек. Штрафы вагаюцца ад 350 да 525 тысяч рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі