Міліцыя затрымлівала брата прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду

Юрыя Правальскага, брата прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду, віцебскага прадпрымальніка Ўладзіміра Правальскага затрымлівала міліцыя. Яго пратрымалі амаль суткі і адпусцілі без складання пратаколу і тлумачэння прычыны затрымання.  Як паведамляе Радыё Свабода, Уладзімір Правальскі лічыць, што яго брата ізалявалі з мэтай перашкодзіць працы ініцыятыўнай групы. Цяпер прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду рыхтуе заяву ў Генеральную пракуратуру.

Нагадаем, што за суткі да інцыдэнту Ўладзімір Правальскі ў эфіры Еўрарадыё распавёў, што ўжо сабрана 50 тысяч подпісаў і ён не сумняецца, што да 29 кастрычніка збярэ не менш за 110 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі