Міліцыянт: У кватэры, дзе пражывае Дубскі, знайшлі наркотыкі
Падчас ператрусу ў кватэры Арцёма Дубскага ў Жытоміры адзін з міліцыянераў заявіў, што былі знойдзеныя наркотыкі. Пра гэта паведамляе Журнал Жытоміра.
Спецыяльнаму карэспандэнту 5 канала Аксане Троказ міліцыянты выкруцілі рукі і забралі камеру, калі яна спрабавала зняць ператрус. Адна з затрыманых на кватэры паспела пракрычаць, што наркотыкі ім падкінулі. Пасля гэтага журналістку 5 каналу і яшчэ адну яе калегі выштурхалі з кватэры. Пры гэтым, па словах журналістак, у аднаго з жыхароў кватэры ў момант ператрусу твар быў у крыві.
На дзеянні супрацоўнікаў міліцыя журналісткі напісалі скаргу ў Генпракуратуру.
Нагадаем, што ўвечары 3 лістапада супрацоўнікі жытомірскай міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую арандуюць фігурант "справы 14-ці" Арцём Дубскі, былы грамадзянін Беларусі Ігар Коктыш разам з жонкай Ірынай, грамадзянін Беларусі Віталь Тышчанка разам з жонкай Тацянай і грамадзянін Украіны Закшэўскі. Пасля ператрусу маладых людзей адвезлі ў міліцыю.