Міліцыянтаў асудзяць за аператыўныя эксперыменты?
Пракуратура Мінскай вобласці расследуе тры крымінальныя справы ў дачыненні да міліцыянтаў, якія парушылі закон пры правядзенні аператыўных эксперыментаў па выяўленні карупцыі і хабарніцтва. Пра гэта сёння паведаміў першы намеснік пракурора Міншчыны Мікалай Пілінкевіч. Па яго словах, у адным выпадку крымінальная справа распачата ў сувязі з тым, што міліцыянты правялі аператыўныя мерапрыемствы, нягледзячы на тое, што пракуратура адмовіла ў адпаведнай санкцыі.
У двух іншых выпадках праваахоўнікі патрабавалі ад грамадзяніна прызнацца ў атрыманні хабару, выкарыстоўваючы пазапраўныя дзеянні, а таксама правакавалі і падбухторвалі грамадзяніна даць хабар службовай асобе. Пілінкевіч распавёў, што пазапраўныя метады ўжываліся міліцыянтамі для таго, каб палепшыць паказчыкі службовай дзейнасці.
Адзін з падазраваных знаходзіцца ў следчым ізалятары. Пілінкевіч таксама адзначыў, што апошнім часам пракуратура Мінскай вобласці ўсё часцей адмаўляе міліцыянтам у дачы санкцыі на правядзенне аператыўнага эксперыменту.
БелТА