Міліцыянты абмяркуюць магчымасць увядзення біяпашпартоў у Беларусі

Пытанні ўжывання біяметрычных сістэм у пашпартах будуць абмеркаваныя на міжнародным семінары ў Мінску 29 - 30 ліпеня.
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі. Падчас семінара будуць прааналізаваныя асаблівасці нацыянальнага заканадаўства ў галіне пашпартнай сістэмы і разгледжаныя рэкамендацыі па стварэнні прававых інструментаў, якія неабходныя для ўвядзення ў Беларусі дакументаў з біяметрычнымі дадзенымі, адзначылі ў МУС.

Сярод іншых у семінары возьме ўдзел прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Бернард Багенспергер.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі