Міліцыянты прапануюць лічыць піва гарэлкай
Пляшка піва, распітая на лаўцы ў парку, можа каштаваць 310 тысяч рублёў. Такі штраф “за распіванне піва і слабаалкагольных напояў на вуліцы” прапануюць увесці супрацоўнікі упраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі. Потым міліцыя абяцае ўзяцца і за кавярні. Што прымусіла міліцыянтаў прыраўняць піва да гарэлкі і звярнуцца з адпаведнай прапановай у Савет міністраў, Еўрарадыё патлумачыў начальнік Упраўлення аховы правапарадку Аляксандр Барсукоў.
Аляксандр Барсукоў: “Моладзь сёння падсела на піва і спажывае яго паўсюль. А паглядзіце канцэнтрацыю спірту ў гэтым напоі! Ёсць нейкае моцнае, яшчэ нейкія. Дзве бутэлькі такога піва і яму ўжо больш нічога не трэба. Піва — гэта прадукт бражэння. З доляй этылавага спірту ад 0,5 да 7%. Таму мы прапануем прызнаць піва алкагольным напоем і ўвесці адпаведную адказнасць за распіванне”.
Міліцыянт пагадзіўся, што выпіць піва, а потым “пайсці парушаць грамадскі спакой” можна і ў кавярні альбо бары. Але іх зачыняць яны не будуць. Пакуль.
Аляксандр Барсукоў: “Давайце мы спачатку гэта перакрыем, а потым – гэта. Пасля вернемся да культуры спажывання. Трэба паступова справу рабіць”.
Наколькі прапанаваная ўпраўленнем аховы правапарадку мера па навядзенні гэтага парадку будзе дзейснай, стане зразумела, паводле слоў начальніка, не раней, чым праз некалькі месяцаў.
Аляксандр Барсукоў: “Папрацуем па новай сістэме месяц-тры і прааналізуем, што ў нас змянілася. Маніторынг правядзем. Параўнаем, колькі злачынстваў непаўналетнімі будзе здзейснена за гэты перыяд, параўнаем. Апытанне грамадскай думкі правядзем. Мы адразу адчуем, наколькі гэта мера паўплывала”.
Міліцыянт паабяцаў, што нават пасля прыняцця іх прапановы штрафаваць будуць не ўсіх, а на выбар.
Аляксандр Барсукоў: “Самамэты ў нас такой няма – больш прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Папярэдзіў міліцыянт, і чалавек правільна адрэагаваў, няма праблемы. Розныя ж сітуацыі бываюць, хлопец з дзяўчынай сядзяць, да прыкладу. А калі не разумеюць, міліцыянт вяртаецца праз паўгадзіны, а яны тамсама сядзяць, п’юць, лаяцца і плююць, то будзем караць па ўсёй жорсткасці дзеючага заканадаўства”.
Фота — Nick Harrison