Міліцыянты за месяц канфіскавалі каля 2 млн адзінак піратэхнікі

Каля 2 млн адзінак піратэхнічных вырабаў канфіскавалі міліцыянты за апошні месяц. Прычым з іх каля 1 млн было знойдзена ў сталіцы ў гаражы прадпрымальніка. Праваахоўнікі адзначаюць, што ў такіх аб'ёмах піратэхніка з незаконнага продажу ў нашай краіне напярэдадні навагодніх святаў яшчэ не канфіскоўвалася, паведамляе агенцтва "Интерфакс-Запад".

Дарэчы, у лістападзе-снежні было складзена каля 130 адміністрацыйных пратаколаў за дробнае хуліганства на асобаў, якія выкарыстоўвалі піратэхніку, парушаючы спакой грамадзян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі