Мілінкевіч адмовіцца ад прэзідэнцкіх амбіцый, калі з'явіцца лепшы кандыдат

Аляксандр Мілінкевіч гатовы стаць адзіным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах ад праеўрапейскі настроеных дэмакратычных сілаў. Але калі з’явіцца лепшы па ўсіх паказчыках кандыдат на гэтую “пасаду”, то лідэр руху “За свабоду” гатовы адмовіцца ад месца адзінага. Пра гэта заявіў намеснік Аляксандра Мілінкевіча Віктар Карняенка. Карняенка: “Аляксандр Мілінкевіч гатовы ісці на выбары ў якасці адзінага ад дэмакратычных сілаў. Тых сілаў, якія выступаюць за еўрапейскую будучыню Беларусі, незалежнасць. Але калі нейкім чынам палітычныя лідэры дамовяцца і прапануюць комплексны варыянт у выглядзе асобы сур’ёзнай, якая мае досвед, а не толькі жаданне быць прэзідэнтам, якая мае план і стратэгію на будучую кампанію і якая мае неабходныя для гэтага рэсурсы, мы гатовыя падтрымаць гэтага кандыдата без розных высвятленняў адносінаў, спаборніцтваў і гэтак далей”.

Па словах Карняенкі, такія людзі, якім Мілінкевіч мог бы саступіць, у краіне ёсць. Праўда, імёны назваць намеснік Мілінкевіча адмовіўся. Вось толькі праблема ў тым, што, і прапановаў, каб Мілінкевіч нешта некаму саступіў, няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі