Мілінкевіч: аптымізму не паменела

“Хачу шчыра сказаць, што аптымізму менш не стала”, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы падзеі 25-27 сакавіка, калі ўлады рэпрэсавалі дэманстрацыю на Дзень Волі і наладзілі ператрусы, затрыманні і канфіскацыі ў незалежных журналістаў і грамадскіх дзеячаў. “Агрэсія ўладаў перашкаджае ў працы, але тое, што у нас адбываецца, дапаможа вялікай колькасці людзей і ў Беларусі, і ў заходніх, дэмакратычных цывілізацыях. Зараз ідзе вялікая барацьба, і яна не паміж намі і ўладамі, а барацьба за людзей”, - лічыць Мілінкевіч.

Лідэр руху “За Свабоду” падкрэсліў: “Сённяшнія дзеянні ўлады мусяць быць катэгарычна асуджаныя і намі, і нашымі партнёрамі, перш за ўсё суседзямі: Літвой, Польшчай, пажадана было б, каб і Украінай. Ёсць многа сілаў, якія хацелі б, каб Беларусь закрылася, паўтарыла вопыт Карэі ці Кубы - але ж гэта немагчыма, мы ў цэнтры Еўропы. Той, хто агрэсіўны - насамрэч слабы. Для мяне сённяшнія праявы агрэсіі - бясспрэчны знак пачатку канца дыктатуры”.

“Мы не баімся” - падсумаваў Мілінкевіч напрыканцы інтэрв’ю “Радыё Рацыя”.

www.milinkevich.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі