Мілінкевіч далучыўся да патрабавання перагляду справы Казуліна

Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да генеральнага пракурора ў справе палітвязня Аляксандра Казуліна. Ён нагадаў, што на разглядзе ў пракуратуры знаходзіцца наглядная скарга адваката Казуліна.  У скарзе абарона патрабуе адмяніць судовыя рашэнні і спыніць справу з прычыны адсутнасці ў дзеяннях палітыка складу злачынстваў. Мілінкевіч падтрымаў гэтыя патрабаванні.

“Перагляд крымінальнай справы супраць Аляксандра Казуліна будзе мець не толькі судова-прававое, але і маральна-этычнае значэнне, стане крокам, які прадэманструе добрую волю беларускіх уладаў”, заявіў Аляксандр Мілінкевіч.

Радыё Свабода 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі