Мілінкевіч гатовы ісці ў прэзідэнты, але канчаткова вызначыцца ў траўні

Аляксандр Мілінкевіч гатовы ўзяць удзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах, аднак канчаткова вызначыцца і абвесціць пра свой намер у траўні. Пра гэта палітык заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай святкаванню Дня Волі. Аляксандр Мілінкевіч: “Я ў бліжэйшы час аб’яўлю аб сваім рашэнні. Я яшчэ раз кажу, што я гатовы, я хачу. Але ці іду, ці не іду – я скажу даволі хутка. У траўні”.

Нагадаем, што Аляксандр Мілінкевіч з'яўляецца лідэрам руху "За Свабоду". На прэзідэнцкіх выбарах 2006 года, паводле афіцыйных вынікаў, ён заняў другое месца (паводле звестак ЦВК, за Мілінкевіча прагаласавалі 6,1% выбаршчыкаў, за Аляксандра Лукашэнку — 83%).


Фота аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі