Мілінкевіч: Ніхто з кандыдатаў не верыць у перамогу на выбарах

У інтэрв’ю Deutsche Welle лідэр руху “За свабоду” і экс-кандыдат на прэзідэнта Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў ход цяперашняй выбарчай кампаніі і агульную сітуацыю ў Беларусі напярэдадні выбараў прэзідэнта. На думку лідэра руху “За свабоду”, разрозненая апазіцыя ставіць на гэтых выбарах сабе на мэту выжыванне і не спадзяецца на перамогу. Пры гэтым на фоне ўнутраных праблемаў дэмсілаў вялікую пагрозу для краіны ўяўляе аднабаковая залежнасць эканомікі ад Расіі.
 
Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што з пункту гледжання знешняга эфекту на прэзідэнцкіх выбарах сапраўды можна назіраць значныя перамены — няма масавых рэпрэсіяў, арыштаў, выключэння студэнтаў з універсітэтаў. Да таго ж, можна было без перашкодаў збіраць подпісы. Разам з тым спадар Мілінкевіч лічыць, што па-ранейшаму ёсць праблема з сумленным падлікам галасоў і ў гэтым сэнсе ўлада не хоча выконваць умовы дэмакратычнасці выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі