Мілінкевіч: Праблема Саюзу палякаў – не толькі польская справа

16 лютага старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк сустрэнецца з лідэрам Руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам. Гаворка на сустрэчы пойдзе і пра сітуацыю з Саюзам палякаў у Беларусі. Як патлумачыў Еўрарадыё сам Мілінкевіч, атаку на актывістаў Саюзу палякаў варта ўспрымаць не як этнічны канфлікт, а ў святле пераследу ўсёй грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Аляксандр Мілінкевіч: “Улада пераследуе грамадзянскую супольнасць. І Саюз палякаў – гэта проста адна з відавочна найбольш моцных арганізацыяў. І я б не разглядаў гэты канфлікт толькі як этнічны. Беларуская ўлада вынішчае ўсіх людзей, якія самастойныя, змагаюцца за свабоды і за правы чалавека. І я б тут побач паставіў і праблемы “Маладога Фронту”, і “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, і тое, што палітвязні сядзяць у турме”.

Нагадаем, на наступным тыдні Еўрапарламент прыме адмысловую рэзалюцыю па Беларусі ў сувязі з затрыманнямі сябраў Саюзу палякаў. Акрамя размовы з лідэрам Руху “За свабоду” Ежы Бузэк мае намер сустрэцца і з старшынёй СПБ Анжалікай Борыс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі