Мілінкевіч працягвае паездкі па Беларусі, да Лагойску ён даехаў аўтаспынам
Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч працягвае паездкі па Беларусі. У сераду ён наведаў Смалявічы і Лагойск. У Смалявічах палітык пагутарыў з наведвальнікамі новай паліклінікі і
мясцовага рынку. Людзей цікавіла найперш пытанне скасаваных ільготаў і
росту цэнаў.
Калі ў Смалявічах міліцыя Мілінкевічу не перашкаджала, дык па дарозе на Лагойск яго машыну затрымалі. Лідэру руху "За Свабоду" давялося дабірацца да горада аўтаспынам. Яго сустрэча з мясцовымі прадпрымальнікамі праходзіла пад наглядам праваахоўнікаў.
Заўтра Аляксандр Мілінкевіч плануе правесці сустрэчы ў Салігорску і Слуцку.
Фота - milinkevich.org