Мілінкевіч прапанаваў 14 кастрычніка сабрацца на Кастрычніцкай плошчы
Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч прапанаваў свой сцэнар правядзення “Еўрапейскага маршу”. На сайце палітыка змешчаны яго зварот, у якім ён заклікае людзей
сустрэцца 14 кастрычніка а 14-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы
беларускай сталіцы, “каб прадэманстраваць сваю волю да Свабоды, свой
еўрапейскі выбар”.
Пасля, паводле Мілінкевіча, людзі пройдуць да дазволенага месца збору каля Акадэміі навук.
“Я згодны з маладымі патрыётамі, што сваю палітычную волю беларусы павінны выказваюць у цэнтры сталіцы. Тады палітычная частка Еўрапейскага маршу мае скончыцца менавіта каля Акадэміі навук”, заявіў Мілінкевіч.
Нагадаем, сталічныя ўлады дазволілі апазіцыйнае шэсце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор.