Мілінкевіч сустракаецца з нямецкімі палітыкамі

Лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч на запрашэнне фонду Адэнауэра знаходзіцца з візітам у Германіі.  Сёння палітык сустрэўся ў кіраўніком ведамства федэральнага канцлера Рональдам Пофалай. Запланаваная гутарка і з экс-старшынём Еўрапарламента, кіраўніком фонду Адэнауэра Гансам Петэрынгам. Асноўныя тэмы для абмеркаванняў — бягучыя палітычныя падзеі ў Беларусі, рэакцыя Нямеччыны на гэтую сітуацыю, выпрацоўка шляхоў падтрымкі грамадзянскай супольнасці, праява салідарнасці з рэпрэсаванымі.

Апроч таго, Мілінкевіч мае намер сустрэцца з журналістамі нямецкіх СМІ, перадае Радыё "Свабода".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі